Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2019, 13:37

Прэзідэнт узгадніў назначэнне Мароза гендырэктарам Мінскага механічнага завода - кіруючай кампаніі холдынга "БелОМА"

12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння даў згоду на назначэнне Аляксандра Мароза генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Аляксандр Мароз працаваў на пасадзе першага намесніка генеральнага дырэктара гэтага ААТ.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад новага кіраўніка ўжо да канца года дабіцца добрых вынікаў дзейнасці холдынга. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "Калі трэба - гаварыце, чым дапамагчы. Прыязджайце ў Міністэрства прамысловасці, стаўце ім задачы ад майго імя. Вынік павінен быць. Гэта добрае прадпрыемства, дзе можна працаваць і атрымліваць вынікі".

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы жорстка выказаўся аб недапушчальнасці карупцыйных праяў. Як вядома, былы генеральны дырэктар гэтага холдынга не так даўно быў затрыманы. "Уся эканоміка - ад продажаў гатовай прадукцыі, ад кошту гэтай прадукцыі. Яны заніжалі кошт, наколькі я помню гэту крымінальную справу. Там заніжалі цану на ваш тавар, а розніцу дзялілі паміж спажыўцом у Расіі і частку клалі сабе ў кішэнь", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ў калектыве зробяць належныя вывады і такія факты не паўторацца, а работа холдынга выйдзе на добры ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі