Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт узгадніў назначэнне кіраўнікоў БМЗ і БУТБ

Прэзідэнт 29.07.2019 | 12:51
Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Корчыка генеральным дырэктарам ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Дзмітрый Корчык працаваў намеснікам міністра прамысловасці.

На пасаду старшыні праўлення ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ўзгоднены Аляксандр Асмалоўскі, які да гэтага часу працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвісу" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

"Пасады, на якія вас назначаюць, для краіны вельмі важны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў час назначэнняў і ўзгадненняў новых кіраўнікоў. Прэзідэнт запатрабаваў развіцця Беларускай універсальнай таварнай біржы: "Працуе так сабе, там трэба наводзіць парадак, парадак вельмі строгі і больш, так разумею, неабходна выводзіць тавараў на гандаль праз універсальную біржу".

Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні назначэння новага генеральнага дырэктара ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" звярнуў увагу: "Гэта адзін з флагманаў нашай краіны, нямала там было зроблена. База ёсць, працаваць можна. Вельмі хацелася б, каб вынік быў". Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, што трэба ствараць на самім прадпрыемстве рабочыя месцы, а таксама развіваць вытворчасць.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў