Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 09:00

Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прыбывае сёння з афіцыйным візітам у Беларусь

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыбывае сёння з афіцыйным візітам у Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што пасля прыбыцця турэцкага лідара ў Мінск у Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Па праграме афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме. На мерапрыемстве будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларускія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з кіраўнікамі турэцкіх кампаній, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, гандлю, інвестыцый, будаўніцтва, турызму і іншых. Форум праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі (DEIK).

Акрамя таго, у Мінску з удзелам лідараў дзвюх краін адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця Саборнай мячэці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі