Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт: сувязную ніць пакаленняў трэба чаго б гэта ні каштавала зберагчы

Прэзідэнт 09.05.2019 | 14:24

9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным чаго б гэта ні каштавала зберагчы сувязную ніць паміж пакаленнямі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што падзеі лета 1941 года назаўсёды падзялілі гісторыю краіны на да і пасля вайны. Пра яе напісаны тысячы кніг, зняты сотні фільмаў, але белых плям застаецца нямала. "Найперш гэта датычыцца лёсаў канкрэтных людзей - воінаў і партызан, якія прапалі без вестак, падпольшчыкаў, закатаваных у засценках гестапа, вязняў гета, якія невядома калі і як загінулі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Захаваць свяшчэнную памяць пра кожнага ўдзельніка вайны для нашчадкаў - галоўная мэта рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае!". Гэта праект, які накіраваны ў будучыню, гэта сапраўды бяссмертны полк. Нам чаго б гэта ні каштавала трэба зберагчы сувязную ніць паміж пакаленнямі".

"Трэба, каб дзеці, унукі, праўнукі праз лёсы воінаў-пераможцаў - сваіх родных і блізкіх, якія адстаялі мір і свабоду, - усвядомілі сябе часткай вялікай гісторыі роднай краіны, адчулі боль незаменных страт і ацанілі веліч подзвігу савецкага салдата", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, такім жа высакародным мэтам - захаваць памяць пра подзвіг народа - прысвечаны маштабны праект "На славу агульнай Перамогі!". "На тэрыторыі ўсіх беларускіх раёнаў і прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Украіны, якія абпаліла страшная вайна, з мясцін воінскіх пахаванняў і гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля, зямля, палітая крывёй савецкага салдата", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. А 9 мая 2020 года - у дзень 75-годдзя Перамогі - капсулы з гэтай свяшчэннай зямлёй і спісы з імёнамі загінулых змесцяць у нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

"Толькі так, агульнымі намаганнямі, можна захаваць і ўвекавечыць для нашчадкаў імя кожнага воіна і зберагчы гераічную спадчыну, якая стала часткай генетычнага кода нашага народа", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі і пажадаў у гэты святы для ўсіх дзень моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).