Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:06

Прэзідэнт: рэзервам развіцця вёскі павінны стаць фермерства і прадпрымальніцтва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рэзервам развіцця вёскі павінны стаць фермерства і прадпрымальніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, стаўку мы рабілі і будзем рабіць на буйнатаварную вытворчасць, на фарміраванне скразных, добра арганізаваных прадуктовых кампаній, якія ахопліваюць усю інфраструктуру - ад вытворчасці зыходнай сельскагаспадарчай сыравіны да яе перапрацоўкі. А дадатковым рэзервам развіцця вёскі, які пакуль слаба выкарыстоўваецца, павінны стаць фермерства і прадпрымальніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У фермерскіх гаспадарках рэспублікі занята 9 тыс. чалавек. "Да 2020 года неабходна стварыць не менш як 3,5 тыс. новых рабочых месц і павялічыць вытворчасць прадукцыі ў фермерскіх гаспадарках у 3 разы", - паставіў задачу беларускі лідар.

На яго думку, эфектыўна спрацавала норма аб крэдытаванні фермераў для куплі сельгастэхнікі айчыннай вытворчасці, людзі добра аб гэтым адзываюцца.

Аляксандр Лукашэнка даручыў аблвыканкамам выпрацаваць дадатковыя меры па пашырэнні гэтага вопыту. "Паглядзіце, можа трэба павялічыць ліміты мікракрэдытавання, прафінансаваць куплю тэхнікі, пашырыць памеры ўгоддзяў", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым, паводле яго слоў, да 2020 года сельская гаспадарка павінна стаць высокаэфектыўнай галіной з узроўнем рэнтабельнасці продажаў не меншым за 10 працэнтаў і экспартнай выручкай ад $7,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі