Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт: наш святы абавязак паклапаціцца аб франтавіках і працаўніках тылу

Прэзідэнт 09.05.2019 | 13:21

9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць святым абавязкам падтрымаць і паклапаціцца аб франтавіках і працаўніках тылу, забяспечыць ім дастойнае жыццё. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы смуткуем аб ахвярах вайны - жанчынах, старых і дзецях. Яны спаўна зазналі гора ў акупацыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вечная памяць тым, хто вельмі хацеў жыць, але злажыў галаву ў баях за Радзіму, памёр ад ран, загінуў у канцлагерах і гета. Схілім жа галовы перад тымі, хто не прыйшоў з той вайны, ушануем памяць іх мінутай маўчання".

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што час няўмольны, усё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца ў страі.

"Наш святы абавязак - падтрымаць, паклапаціцца пра франтавікоў і працаўнікоў тылу, забяспечыць ім дастойнае жыццё. А вам, паважаныя ветэраны, як звычайна, ад мяне наказ - жыць! Сёння вы можаце ганарыцца сваімі дзецьмі і ўнукамі", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).