
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Кеніі Уільяма Рута. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Віншую Вас з гэтай гістарычнай перамогай, якая паказвае ўзровень даверу народа вашай вялікай краіны да Вашага лідарства і Вашых папярэдніх дасягненняў на пасадзе кіраўніка дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Уільям Рута таксама выказаў імкненне прадаўжаць цеснае супрацоўніцтва для далейшага ўмацавання двухбаковых адносін і дружбы паміж Беларуссю і Кеніяй на карысць народаў дзвюх краін.
Прэзідэнт Кеніі пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў, моцнага здароўя, а таксама далейшага прагрэсу ўсяму беларускаму народу.-0-