Тэадора Абіянг Нгема Мбасога. Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгемы Мбасога. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадар Прэзідэнт і Дарагі Сябар! Народ Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея і яе Урад далучаюцца да мяне, каб выказаць Вашаму Правасхадзіцельству нашы самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды Вашага перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Карыстаючыся гэтай магчымасцю, хачу пажадаць Вам поспеху ў такой важнай справе, як вызначэнне гістарычнага лёсу свайго народа. Акрамя таго, мы выказваем наша цвёрдае жаданне падтрымліваць і ўмацоўваць добрыя адносіны дружбы і супрацоўніцтва, якія існуюць паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-