Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 18:27

Прэзідэнт Егіпта ўручыў Лукашэнку меч, а ў падарунак атрымаў Каран

19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў яму падарунак - егіпецкі меч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачылі кіраўніку беларускай дзяржавы, дзяржанне мяча выраблена з рэдкага афрыканскага дрэва, інкруставанага меддзю.

Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу Каран.

Яшчэ адзін незвычайны падарунак - сумесная фатаграфія з адным з работнікаў Светлагорскага ЦКК егіпцянінам Федзі Халілем, які ўжо каля сямі гадоў жыве з сям'ёй у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з ім, наведваючы нядаўна гэта прадпрыемства. "Мы цябе там успомнім. І нават Прэзідэнту ас-Сісі аб гэтым скажу. Абавязкова пра цябе раскажу", - паабяцаў егіпцяніну ў Светлагорску беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі