Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт Егіпта ў першай палове 2019 года мае намер наведаць Беларусь

Прэзідэнт 15.11.2018 | 12:33

15 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Егіпта ў першай палове 2019 года мае намер наведаць Беларусь. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Саед сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Высокі госць падкрэсліў зацікаўленасць егіпецкага боку ў пашырэнні кантактаў з Беларуссю, чаму будзе садзейнічаць і маючы адбыцца візіт на вышэйшым узроўні. Алі Абдэль Аль Саед перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя добрыя прывітанні ад Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха Аль Сісі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў асабліва адзначыў рэзультатыўнасць праведзенага ў 2017 годзе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет, які паслужыў актывізацыі двухбаковых адносін як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферах.

Ён акцэнтаваў увагу на цесным і эфектыўным узаемадзеянні Беларусі і Егіпта ў міжнародных арганізацыях. Алі Абдэль Аль Саед падзякаваў беларускаму боку за падтрымку егіпецкіх ініцыятыў у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН. "Мы таксама пастаянна аказваем падтрымку ініцыятывам Беларусі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў Савеце па правах чалавека", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта.

Гэта першы ў гісторыі беларуска-егіпецкіх міжпарламенцкіх кантактаў візіт у Мінск кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Егіпта.

Паміж Беларуссю і Егіптам дзейнічае Комплексная праграма па развіцці супрацоўніцтва на 2018-2019 гады. У мінулым годзе ўзаемны тавараабарот склаў $97,4 млн, што істотна вышэй за 2016 год. За 9 месяцаў гэтага года тавараабарот узрос да $79 млн. Пры гэтым сальда для Беларусі дадатнае.

У Егіпце дзейнічаюць прадстаўніцтва МАЗ і Гандлёвы дом МТЗ, у гэтым годзе адкрыта зборачная вытворчасць Мінскага аўтамабільнага завода. На егіпецкім рынку стала прадавацца прадукцыя "Амкадора", "Гомсельмаша", "Бабруйскаграмаша". У Беларусі зарэгістраваны 4 прадпрыемствы са 100-працэнтным егіпецкім капіталам і 2 сумесныя беларуска-егіпецкія прадпрыемствы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.