ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2018, 10:02

Прэзідэнт Беларусі ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы на адкрыцці "Славянскага базару"

Лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады
Лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады на ўрачыстым адкрыцці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Іх уладальнікамі сталі народны артыст Расіі кампазітар Алег Іваноў, аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Расіі дырыжора Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры Расіі Аляксандра Шаніна, а таксама народны артыст Савецкага Саюза балетмайстар Валянцін Елізар'еў.

Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і ўручаюцца адзін раз у два гады. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе.

Традыцыйна яна ўручаецца старшынёй Вышэйшага дзяржсавета, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час цырымоніі адкрыцця фестывалю.

13 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" пройдзе Дзень Саюзнай дзяржавы. У гала-канцэрце "Саюзная дзяржава запрашае...", які адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра, прыме ўдзел аркестр "Фанограф-Сімфа-Джаз" пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна з удзелам папулярных выканаўцаў, фіналістаў тэлевізійных праектаў і міжнародных фестываляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі