Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2019, 14:01

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на ЧС па фрыстайле

7 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на чэмпіянаце свету. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты настойліва і цвёрда ішла да гэтага выніку. А цудоўны фінальны скачок у амерыканскім Дзір-Вэлі не пакінуў ніякіх сумненняў: ты лепшая!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца, што гэта перамога чарговы раз пацвярджае, што ў Беларусі створана школа лыжнай акрабатыкі сусветнага ўзроўню, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе забяспечвае падрыхтоўку таленавітай моладзі.

"Шчыра жадаю табе, усёй камандзе і трэнерскаму складу моцнага здароўя і новых дасягненняў!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі