Нарэндра Модзі. Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад імя народа і ўрада Індыі сардэчна віншую Вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ходзе нядаўна праведзеных выбараў. Індыю і Беларусь традыцыйна звязваюць цёплыя і дружалюбныя адносіны. Наша ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль, эканоміка, навука і тэхналогіі, культура, адукацыя і міжасобасныя кантакты паспяхова развіваецца. Наша членства ў шматбаковых форумах, такіх як ШАС, ААН і іншыя платформы, прадастаўляе нам магчымасці для сумеснай работы па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - гаворыцца ў віншаванні.
"Я з нецярпеннем чакаю сумеснай работы па далейшым паглыбленні і пашырэнні нашых сувязей у новых галінах супрацоўніцтва для больш поўнай рэалізацыі сапраўднага патэнцыялу нашых двухбаковых адносін", - адзначыў прэм'ер-міністр Індыі.
Нарэндра Модзі пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў і моцнага здароўя, а таксама перадаў найлепшыя пажаданні міру, прагрэсу і працвітання дружалюбнаму народу Беларусі.-0-