Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 16:51

"Працуем на ўсю Паўночную Афрыку" - Беларусь і Егіпет робяць стаўку на сумесныя прадпрыемствы

19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет вырашылі рабіць стаўку на сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў журналістам пасля перагавораў у Каіры з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка сустрэўся з Абдэль Фатахам ас-Сісі. Якія задачы паставілі перад сабой Беларусь і ЕгіпетЛукашэнка сустрэўся з Абдэль Фатахам ас-Сісі. Якія задачы паставілі перад сабой Беларусь і Егіпет
Перагаворы прэзідэнтаў пачаліся з пратакольнай цырымоніі. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку каля ўвахода ў палац, і пасля выканання гімнаў і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты прэзідэнты селі за стол перагавораў.

"Беларусь і Егіпет з'яўляюцца важнымі партнёрамі. У нас вялікія перспектывы. За апошні час мы значна рушылі наперад у нашым супрацоўніцтве. Гэтаму садзейнічае пастаянны дыялог паміж Мінскам і Каірам. У нас няма закрытых тэм, усе пытанні з Прэзідэнтам абмяркоўваем грунтоўна і адкрыта. Менавіта такімі былі і сённяшнія перагаворы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асноўную ўвагу на перагаворах прэзідэнты ўдзялілі гандлёва-эканамічным сувязям. "Прыемна адзначыць, што дамоўленасці аб узаемадзеянні ў гэтай сферы ў цэлым выконваюцца: і беларускі, і егіпецкі бакі прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, добрыя сумесныя напрацоўкі ёсць у прамысловай, ваенна-тэхнічнай, сельскагаспадарчай, навуковай, гуманітарнай галінах. У сферы прамысловай кааперацыі краіны пачыналі з праектаў па стварэнні ў Егіпце зборачных вытворчасцей. Арганізавана зборка тэхнікі Мінскага аўтамабільнага і Мінскага трактарнага заводаў. У бліжэйшай перспектыве пачнецца выпуск прадукцыі "Бабруйскаграмаша", "Амкадора", рухавікоў Мінскага маторнага завода.

"Перакананы, што развіццё прамысловай кааперацыі цалкам адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў і дае магчымасць забяспечыць выхад на рынкі суседніх афрыканскіх краін, што для нас вельмі важна. Дай бог асвоіць стамільённы рынак Егіпта. З Каіра разам працуем практычна на ўсю Паўночную Афрыку і разглядаем варыянты далейшага сумеснага руху па кантыненце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Патэнцыял беларускі бок бачыць у інавацыях і высокіх тэхналогіях, навуцы і адукацыі. "Таму мы робім стаўку на прасоўванне высокатэхналагічнай прадукцыі ў Егіпет з далейшым стварэннем сумесных прадпрыемстваў. Такі падыход паказаў ужо сваю эфектыўнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусь хоча прыняць удзел у стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага каналаБеларусь хоча прыняць удзел у стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пасля перагавораў у Каіры з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі.

Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і інфармацыйных тэхналогій, уключаючы сучасныя сістэмы забеспячэння грамадскай бяспекі. Беларусь гатова пастаўляць у Егіпет найноўшае медыцынскае абсталяванне, а таксама прадукты харчавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі