Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Працоўныя пенсіі ў Беларусі вырастуць з 1 жніўня

Прэзідэнт 22.07.2019 | 14:30
Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1.

Пераразлік будзе праводзіцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7 працэнтаў.

Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з гэтым пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года). Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд.

Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).