
Фота з архіва
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 жніўня працоўныя пенсіі ў Беларусі павялічацца на 10 працэнтаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 250, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У жніўні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,4 млрд, з якіх Br122 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам нумар 250. Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца 2,3 млн чалавек. Гэта ўжо другое павышэнне пенсій у бягучым годзе. Першае было ў сакавіку на 7 працэнтаў.-0-