Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2021, 20:00

"Працавалі б так, як танцуюць". Лукашэнка аб членах урада на навагоднім балі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі ўрачыстасці сталі 337 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі. Уваходным білетам на баль для іх сталі асабістыя поспехі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці. Сярод гасцей - стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый, прадстаўнікі валанцёрскага і студатрадаўскага руху, уладальніцы тытулаў конкурсаў прыгажосці, прызёры спартыўных спаборніцтваў.

Былі запрошаны і VIP-госці, сярод іх - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, міністр культуры Анатоль Маркевіч, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марыя Васілевіч.

Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на першай, класічнай частцы балю, пасля якой падзяліўся ўражаннямі ад убачанага. "Глядзеў на членаў урада, міністраў - працавалі б так, як танцуюць! Ты (звяртаючыся да міністра культуры Анатоля Маркевіча. - Заўвага БЕЛТА) іх за два дні адтрэніраваў так, як я іх за некалькі дзясяткаў гадоў не навучыў", - з гумарам сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі