14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна размаўляць з людзьмі і растлумачваць ім сітуацыю, якая складваецца вакол краіны. У гэтым ёсць роля ў тым ліку і служыцеляў царквы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сітуацыя няпростая. Нам з людзьмі трэба размаўляць і даводзіць ім усё гэта. І мала таго, і ў душу зазірнуць. А акрамя царквы тут складана камусьці будзе зрабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Падводзячы вынік сустрэчы, ён падзякаваў членам Сінода за праведзеную размову і адзначыў, што ў ліку ўзнятых пытанняў не бачыць нейкіх непераадольных праблем. "Я думаю, уладыка, мы з імі справімся. Паглядзім, як гэта лепш зрабіць, - адзначыў Прэзідэнт. - Я проста хачу вам сказаць, што перад намі стаяць вельмі сур'ёзныя праблемныя пытанні. Мы павінны іх аб'ектыўна бачыць. І бачыць свае недахопы".
Што датычыцца абстаноўкі ў свеце, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "ўсюды хочуць падпаліць, стварыць хаос": "Таму што не хочацца шматпалярнага свету. Хочацца кіраваць светам, як раней. Амерыканцам. Нам трэба прайсці гэты шлях. Але мы прарвёмся".
"З Божай дапамогай!" - дадаў адзін з удзельнікаў сустрэчы.
"Так, з Божай дапамогай. Калі мы сябе дастойна будзем паводзіць, дык, можа, убачыць (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) і дапаможа дзесьці. Без таго, каб мы варушыліся, Бог дапамагаць не будзе", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-