Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2024, 11:36

Прамысловая вытворчасць у Беларусі расце, але Лукашэнка патрабуе глядзець на перспектыву

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловая вытворчасць у Беларусі расце, але неабходна бачыць перспектыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб стане і задачах развіцця прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад дакладвае, што ў цэлым Міністэрства прамысловасці апошнія некалькі гадоў забяспечвае стабільны рост аб'ёмаў вытворчасці. За тры гады прыраслі амаль на 40 працэнтаў. Ёсць вынік і ў мінулым годзе. Прамысловай прадукцыі выраблена амаль на Br30 млрд, тэмп росту - амаль 113 працэнтаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 
Паводле яго слоў, назіраецца значнае павелічэнне выпуску электронікі, легкавых і грузавых аўтамабіляў, камбайнаў. Прадпрыемствы "Планар", "ІНТЭГРАЛ" і "БелОМА" поўнасцю сфарміравалі партфель экспартных заказаў на бягучы год і часткова на 2025-ы.

"Але што з іншымі прамысловымі гігантамі? Чаму скараціліся аб'ёмы выпуску халадзільнікаў, трактароў, пагрузчыкаў, рухавікоў? Больш як на чвэрць прасеў "Бабруйскаграмаш". Толькі на 12 працэнтаў у 2023 годзе быў загружаны Мінскі падшыпнікавы завод, - заўважыў Прэзідэнт. - Мы маем шматгадовы вопыт работы ў станкабудаванні - важнейшай галіне ў любой індустрыяльнай эканоміцы. А сёння якая сітуацыя тут? Дзе выкарыстанне сучасных тэхналогій, такіх як штучны інтэлект, рабатызацыя? А менавіта ж яны забяспечваюць высокую дакладнасць і прадукцыйнасць у апрацоўцы матэрыялаў, эканомію рэсурсаў, зніжэнне затрат і якасць прадукцыі".

"Усяго гэтага няма. Але што самае сумнае, няма бачання перспектывы. Таму я чакаю ад вас канкрэтных прапаноў, як будзем выпраўляць сітуацыю", - абазначыў адну з задач кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі