Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прамкааперацыя стане прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана

Прэзідэнт 25.10.2019 | 11:00
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан вызначылі прамысловую кааперацыю прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з журналістамі па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У якасці прыярытэтнага напрамку вызначылі далейшае развіццё прамысловай кааперацыі. Мы ад простага гандлю, які ў нас даволі шырока прадстаўлены і развіты, пераходзім да кааперацыйных сувязей. Сёння тут паспяхова функцыянуюць сумесныя прадпрыемствы па зборцы беларускай тэхнікі: камбайнаў, трактароў, грузавых аўтамабіляў, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Мы дамовіліся аб павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці камбайнаў, а таксама вызначылі стратэгію далейшай работы па выпуску тэхнікі Мінскага трактарнага завода ў Казахстане", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што разам з прамысловай кааперацыяй краіны валодаюць неабходным патэнцыялам для нарошчвання эфектыўнага супрацоўніцтва ў іншых галінах эканомікі: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, дарожным будаўніцтве, высокіх тэхналогіях, мірным асваенні Космасу.

Традыцыйна беларускі бок цікавяць вырабляемыя ў Казахстане металы, збожжа, баваўнянае валакно, нафтапрадукты. "Як вы ведаеце, Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу пытанню дыверсіфікацыі паставак нафты. Таму мы зацікаўлены ў імпарце гэтай сыравіны з вашай краіны", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што для Беларусі Казахстан з'яўляецца адным з асноўных партнёраў па аб'ёме тавараабароту сярод краін СНД. За апошнія гады ўзаемны гандаль значна вырас і па выніках 2018 года дасягнуў амаль $900 млн. У гэтым годзе пазітыўная дынаміка прадоўжылася. "І ўсё ж відавочна, што гэта лічба не адпавядае ні маштабам Казахстана, ні магчымасцям Беларусі. Перакананы, пераадолець сумеснымі намаганнямі планку ў памеры мільярд долараў - рэальна. І мы намецілі такія перспектывы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.