Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2017, 17:11

"Прамагралізінг" прадоўжыць у 2017 годзе рэалізоўваць тэхніку для арганізацый АПК

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак фінансавання закупак арганізацыямі АПК і іншых галін краіны сучаснай тэхнікі і абсталявання па дагаворах фінансавай арэнды праз ААТ "Прамагралізінг", прадугледжаны ўказам нумар 146 ад 2 красавіка 2015 года, прадоўжаны на 2017 год. Адпаведны ўказ нумар 33 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У бягучым годзе ААТ "Прамагралізінг" будуць прадастаўлены крэдытныя рэсурсы Банка развіцця Беларусі ў памеры Br100 млн на закупку тэхнікі і абсталявання на тэрмін да 1 чэрвеня 2025 года з іх пагашэннем з 1 студзеня 2018-га. Пры гэтым працэнтная стаўка за карыстанне гэтымі грашовымі сродкамі складзе 7,5 працэнта гадавых.

Субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці ў суме Br25,1 млн накіруюць рэгіёнам на пагашэнне запазычанасці арганізацый АПК па лізінгавых плацяжах за тэхніку і абсталяванне, набытыя па рэспубліканскіх праграмах аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці краіны.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам з рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе будзе выдзелена Br8,2 млн на пагашэнне абавязацельстваў ДА "Белводгас" перад Банкам развіцця па крэдытах, выдадзеных на набыццё тэхнікі і абсталявання з далейшай іх перадачай арганізацыям па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм на ўмовах лізінгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі