Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2021, 09:30

"Прагрэс добры, але хацелася б большага" - Лукашэнка пракаменціраваў гульню "Дынама" ў Кубку Гагарына

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 13 сакавіка на пытанні журналістаў у "Раўбічах", пракаменціраваў выступленне хакеістаў мінскага "Дынама" ў Кубку Гагарына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пятым матчы 1/8 фіналу серыі плэй-оф беларускія хакеісты ўступілі піцерскаму СКА ў авертайме з лікам 3:4 і, такім чынам, завяршылі барацьбу за кубак. Але, лічыць кіраўнік дзяржавы, у цэлым каманда выступіла нядрэнна.

"Вядома, малайцы, прагрэс добры. Але хацелася б лепшага і большага. Маладыя... Ну як за дзве хвіліны (да канца гульні. - Заўвага БЕЛТА) можна было прапусціць шайбу? Моладзь, - адзначыў ён. - Я быў рады, калі авертайм здарыўся. Адразу сказаў: 5-7 хвілін мы павінны выстаяць, тады зможам гуляць. І гулялі нармальна. Таму малайцы, але хацелася б большага".

На думку Прэзідэнта, на гульню мінскіх хакеістаў паўплывала і прадузятае судзейства, якое прымала рашэнні на карысць піцерскай каманды, спонсарам якой з'яўляецца "Газпрам". "Вы ж бачылі судзейства: проста зламалі гульню. Так ніхто не робіць. Мы іх разумеем, але гэта несправядліва і непрыгожа нават", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым, дадаў кіраўнік дзяржавы, кіраўніцтву ХК "Дынама" ўдалося сфарміраваць нядрэнную каманду пасля таго, як адтуль выкінулі тых, "хто хадзіў з растапыранымі пальцамі", і ўзялі хлопцаў, "якія хочуць гуляць". "Таму стварылі каманду. Калі яны захаваюць яе, гэта будзе добрая каманда", - упэўнены Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі