26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Надыходзячы 2023 год будзе самым шчаслівым і ўдалым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля прыбыцця на нефармальную сустрэчу лідараў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, якім будзе 2023 год, Прэзідэнт сказаў: "Самым шчаслівым, самым удалым. Не перажывайце, будзе нармальна".
У Прэзідэнта таксама спыталі, які яго настрой перад самітам. "Сярэдне", - адказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што па меры набліжэння да Новага года настрой становіцца ўсё лепшым: "Лепш не можа быць, а пад Новы год будзе самым добрым".
Месцам правядзення саміту выбрана Прэзідэнцкая бібліятэка імя Барыса Ельцына. Установа размешчана ў цэнтры Санкт-Пецярбурга ў гістарычным будынку Сінода на Сенацкай плошчы. Будынак бібліятэкі часта выкарыстоўваецца для правядзення такіх сустрэч і самітаў.
Пераднавагоднія нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў ужо сталі добрай традыцыяй. Сабрацца ў Санкт-Пецярбургу ў канцы года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў сваіх калег яшчэ на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза ў Бішкеку 9 снежня.-0-