ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2020, 19:23

Праезд па платных дарогах можна будзе аплаціць электроннай віньеткай за канкрэтны перыяд часу

Фота з архіва
Фота з архіва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца магчымасць аплачваць карыстанне платнымі дарогамі за пэўны перыяд часу. Гэта прадугледжана ўказам нумар 108, які 24 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення работы сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах.

Згодна з указам, з 15 снежня 2020 года ва ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т з'явіцца магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд. Цяпер плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу.

Для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку. Купіць яе можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і аддалена на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд www.beltoll.by.

Указам таксама прадугледжана магчымасць унясення платы па разавым тарыфе ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платнай аўтамабільнай дарозе на працягу дзвюх гадзін з моманту фіксацыі парушэння. Пры гэтым аплата праезду па разавым тарыфе выключае спагнанне платы за праезд у павялічаным памеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі