ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 ліпеня 2022, 18:55

Праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц рэалізуюць у спрошчаным парадку

Фота з архіва
Фота з архіва

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйны праект па пераводзе Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц будзе рэалізаваны ў спрошчаным парадку. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Выданне распараджэння дазволіць скараціць тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і зменшыць расходы на будаўніцтва адпаведных аб'ектаў.

Задачу па паляпшэнні якасці водазабеспячэння ў Мінску кіраўнік дзяржавы ставіў у канцы 2018 года. "Усе буйныя гарады маюць праблемы з водазабеспячэннем. Мінску патрэбна паўмільёна кубаметраў вады ў дзень. Напрыклад, вады з возера Нарач хапіла б толькі на 3-4 гады. У сталіцы сёння трэць крыніц - паверхневыя. Гэта няправільна. Плануйце да сярэдзіны наступнай пяцігодкі (крайні тэрмін - 2025 год) цалкам перавесці ўсё пітное водазабеспячэнне горада на падземныя крыніцы", - даручыў беларускі лідар на нарадзе з актывам сталіцы ў снежні 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі