ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2021, 18:41

Праект дэкрэта, які зацвярджае саюзныя праграмы, ужо накіраваны Лукашэнку

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС, якое пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністры і кіраўнікі палат парламентаў абедзвюх краін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, запрошаныя.

На пасяджэнні будзе абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія адлюстраваны ў 6 пунктах парадку дня.

Гэта, у прыватнасці, праект Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Гэта пытанне значыцца першым пунктам у парадку дня. У развіццё вызначаных у праекце напрамкаў распрацаваны пакет саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.

Праект дэкрэта, які зацвярджае асноўныя напрамкі і саюзныя праграмы, ужо накіраваны старшыні ВДС Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Акрамя таго, у парадку дня пасяджэння: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, пытанне прысуджэння прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі, рэалізацыя і маніторынг рашэнняў ВДС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі