Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2020, 14:11

"Праблема, чаму вучыць і як, застаецца" - Лукашэнка прапануе перагледзець адукацыйныя праграмы

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным перагледзець адукацыйныя праграмы ў школах і ўніверсітэтах. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы зайшла размова пра беларускую адукацыю. Першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар педагагічных навук Дзмітрый Мядзведзеў расказаў аб сваёй дысертацыі, якая спрабуе адказаць на вечныя пытанні: чаму і як вучыць.

"Галоўная, напэўна, тэма не толькі нашай адукацыі, навукі, але і наогул нашага жыцця - чаму вучыць і як вучыць", - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што не па чутках знаёмы са школьнымі падручнікамі, аднак іх якасць у яго часта выклікае пытанні. "Нібыта вучоныя нешта там вынайшлі, зразумелі, чаму вучыць, як вучыць, а калі пачынаем падыходзіць туды, дзе гэта павінна працаваць, - бяда, - канстатаваў ён. - Праблема, чаму вучыць і як, застаецца. Мы ў бягучым годзе вернемся да гэтага пытання. Нам трэба паглядзець, чаму вучыць, праграмы пад гэта зрабіць. Не на чатыры-пяць-сем гадоў - а скараціць, дзе гэта можна, аж да таго, каб павыкідваць тэмы: вы гэту тэму ў школе прайшлі - на гэтым узроўні для ўрача і дастаткова".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў педагогаў не баяцца магчымага скарачэння тэм і не трымацца за гадзіны. "Мы лепш вам за меншыя гадзіны будзем больш плаціць. Нам трэба стварыць ёмістую сістэму адукацыі, каб сюды прыязджалі. Яны едуць, але заўтра могуць не паехаць. Нам трэба пастаянна ўдасканальваць адукацыю, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Часам толькі зламаць бы, а замены няма. Дык не спяшайцеся. Новае павінна расці са старога. Нешта павінна адмерці, яно так і ў жыцці бывае. Але не трэба рэвалюцыйна: новы свет пабудуем, але не ведаем які і не ведаем як".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі