ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2021, 10:40

Пра забойства іракца, якое шакіруе, даложана Прэзідэнту Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пра забойства іракца, які вяртаўся з Літвы, адразу ж даложана Прэзідэнту Беларусі. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

"Рэакцыя была неадкладнай. Следчаму камітэту пад кантролем пракуратуры даручана пачаць расследаванне. Апытаць у тым ліку мясцовых жыхароў (менавіта яны паведамілі пра моцна пабітага чалавека, які пасля памёр на руках у пагранічнікаў)", - інфармуе рэсурс.

Таксама пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб забраць цела.

Расследаванне і сітуацыя ў цэлым знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі