Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 сакавіка 2020, 09:00

"Поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай рабоце" - Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў МУС з Днём міліцыі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам - Днём міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кожны дзень і гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Абараняючы правапарадак, гарантаваныя Канстытуцыяй правы, свабоды і жыццё грамадзян, уносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што асабовы склад органаў унутраных спраў будзе і ў далейшым эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, прымнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

"У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай рабоце на карысць нашай краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі