ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 13:12

"Помню, як трашчаў нада мной дах" - Лукашэнка пра спуск у калійную шахту

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстай цырымоніі пуску Петрыкаўскага ГАК, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі працоўнага калектыву, успомніў пра адзін са сваіх спускаў у шахту і тыя ўражанні, якія ў яго засталіся, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як аднойчы ў часы сваёй прэзідэнцкай маладосці разам з малодшым сынам Мікалаем спусціўся ў шахту на глыбіню некалькіх сот метраў. Там Аляксандр Лукашэнка агледзеў лаву - падземную горную вырабатку.

"Мы спусціліся на глыбіню, як мне дакладвалі, 600 метраў. Праехалі. На імпартным нейкім трактары мяне везлі да гэтага камбайна. І я, як звычайна: "А чыё гэта?" - Не наша. Сёння мы перамяшчаемся на сваім транспарце. Гэта значыць, мы пакрыху займаліся імпартазамяшчэннем. Ну а ў мяне малыш быў зусім яшчэ маленькі. Недзе кадры гэтыя ёсць. Яны прывезлі да гэтага камбайна. Ён мяне за руку цягне ў лаву гэту. Помню, такі мудры-мудры шахцёр кажа: Аляксандр Рыгоравіч, не перажывайце, пойдзем! - успомніў кіраўнік дзяржавы. - Селі і глядзім. І ў мяне да гэтага часу ўражанні засталіся: я помню, як трашчаў гэты дах нада мной. Гэта ж трэба прывыкнуць, каб кожны раз працаваць там і не баяцца гэтага! Трашчыць гэта ўсё над табой".

Аляксандр Лукашэнка тады спытаў у аднаго з вопытных шахцёраў, ці можа абваліцца. "Можа, але наўрад ці", - такі быў адказ.

Прэзідэнт падкрэсліў, што шахцёры-калійшчыкі многае далі Беларусі. І размова не толькі пра калійныя ўгнаенні. Напрыклад, у старых вырабатках стварылі спелеакамеры, дзе праходзяць лячэнне людзі з захворваннямі органаў дыхання. "Я размаўляў з людзьмі, якія праходзілі гэта лячэнне. Кажуць, што на год хапае", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта значыць, шмат шахцёры падарылі Беларусі. Не кажучы ўжо аб тым, што дапамагаюць і спорту, і ў ахове здароўя, і па іншых напрамках працуюць. Таму вы проста малайцы і вялікі вам дзякуй!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі