20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян прыбыў у Палац Незалежнасці на перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урачыстая цырымонія сустрэчы з удзелам роты ганаровай варты адбылася ва ўнутраным двары Палаца Незалежнасці. Там прагучалі гімны дзвюх краін, пасля чаго Аляксандр Лукашэнка і Масуд Пезешкіян накіраваліся ў Залу ўрачыстых цырымоній для сумеснага фатаграфавання.
Чакаецца, што прэзідэнты абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі, рэалізацыю сумесных ініцыятыў у навуцы, тэхналогіях, адукацыі, а таксама ўзаемадзеянне дзяржаў у рамках міжнародных структур, у тым ліку ЕАЭС, ШАС, БРІКС, ААН. У цэнтры ўвагі будуць і пытанні гарантавання рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.
Дынаміка знешняга гандлю Беларусі і Ірана за апошнія пяць гадоў дэманстравала рост. Калі ў 2020 годзе тавараабарот знаходзіўся на ўзроўні $24,7 млн, то да 2024 года ён перасягнуў адзнаку $113 млн. У студзені - чэрвені бягучага года тавараабарот склаў $74,4 млн, павялічыўшыся на 33,6 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.-0-