Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 верасня 2018, 19:03

Петрышэнка надзелены паўнамоцтвамі па прадстаўніцтве інтарэсаў Беларусі ў інтэграцыйных аб'яднаннях

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка надзелены шэрагам паўнамоцтваў у мэтах забеспячэння прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэалізацыі палітыкі ў адпаведнай сферы. Указ аб гэтым 11 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ігар Петрышэнка надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі; па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, Ігар Петрышэнка назначаны нацыянальным каардынатарам Рэспублікі Беларусь па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі