Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 13:09

Пётр Пархомчык назначаны міністрам прамысловасці Беларусі

4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пётр Пархомчык назначаны міністрам прамысловасці Беларусі. Да гэтага часу ён кіраваў ААТ "БЕЛАЗ". Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачакай з пенсіяй. Краіну трэба замацаваць. І калі вы спрацуеце з Раманам Галоўчанкам (новы прэм'ер-міністр. - Заўвага БЕЛТА) па прамысловасці, лічыце, што мы праскочылі як мінімум гэту пандэмію. І гэты крызіс, які ёю спароджаны. Ты можаш. Але БЕЛАЗ ад цябе нікуды не ідзе пакуль. І ўносьце прапанову па кіраўніку БЕЛАЗа", - сказаў Прэзідэнт.

Ён асабліва адзначыў, што на прамысловых прадпрыемствах працуе вялікая колькасць людзей, гэта горадаўтваральныя прадпрыемствы, а таму гэтай сферы трэба ўдзяляць пільную ўвагу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі