
Фота Telegram-каналу "Пул Першага"
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы магазін адзення з цытатамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адкрыецца 18 снежня. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
"Першы магазін мерчу Першага адкрыецца 18 снежня! Цяпер прэзідэнцкія цытаты можна будзе прымераць на сябе. Дзе - у хуткім часе раскажам. Будзе вельмі цікава!" - піша рэсурс.
Раней у гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак на дзень нараджэння набор маек са сваімі цытатамі. Тады ж ён паабяцаў запусціць мерч у масы.
Нядаўна сваю фатаграфію на майцы з гэтай серыі апублікавала і прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант. На вырабе былі дзве цытаты Прэзідэнта: "Будзе вельмі цікава" і "Пачынайце варушыцца".-0-