Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лістапада 2020, 12:07

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выйшаў на магутнаць 400 МВт

7 лістапада, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выйшаў на магутнасць 400 МВт. Урачыстая цырымонія па павышэнні магутнасці прайшла з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За трое сутак з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму з БелАЭС адпушчана больш як 22 млн кВт.гадз электраэнергіі, што дазволіла сэканоміць 6,4 млн куб.м прыроднага газу на суму амаль $1 млн.

Электраэнергія з атамнай станцыі паступае ва ўсе рэгіёны краіны. Рэактар першага энергаблока працуе на магутнасці 40 працэнтаў.

Энергетычнаму пуску папярэднічаў вялікі аб'ём работ - па праверцы гатоўнасці тэхналагічных сістэм і абсталявання да этапаў асваення цеплавой і электрычнай магутнасці, правядзенні неабходных выпрабаванняў, падрыхтоўцы персаналу.

У адпаведнасці з праграмамі выпрабаванняў магутнасць энергаблока будзе паэтапна павышацца да праектнай - 1190 МВт. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока плануецца ў першым квартале 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі