Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2025, 12:20

"Перш за ўсё кадры". Лукашэнка настойвае на ўзмацненні паўнамоцтваў мясцовай улады ў адносінах да прыватнага сектара

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка настойвае на ўзмацненні паўнамоцтваў мясцовай улады ў адносінах да прыватнага сектара. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў 6 лютага на нарадзе па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ставіў пытанне, якое было вельмі неадназначна ўспрынята некаторымі катэгорыямі грамадзян, - аб адказнасці старшынь выканкамаў базавага ўзроўню за кіраванне па ўсіх напрамках, у тым ліку і прыватным сектарам. А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік - гэта наогул не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве. А ў той жа час мы на прыватніка вельмі разлічваем, і іх роля, асабліва ў вытворчасці, будзе таксама павышана. Ну дык старшыня райвыканкама павінен па асноўным сваім функцыянале кіраваць, патрабаваць і несці адказнасць аднолькава як за прыватны, так і за дзяржаўны сектар. І гэта датычыцца перш за ўсё кадраў", - заявіў Прэзідэнт.
"Гэта жорсткае маё патрабаванне. Ад гэтага ніхто не павінен адыходзіць, разважаючы і мелючы языком пра нейкі лібералізм. У нас сёй-той яшчэ не наеўся гэтага лібералізму", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ідзе Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці. Асноўная нагрузка пры рэалізацыі пастаўленых задач кладзецца на рэгіёны і іх кіраўнікоў.
"І што, старшыня райвыканкама будзе хадзіць кланяцца да кіраўнікоў прыватнага сектара, каб яны, напрыклад, гэтыя задачы вырашалі? Рашэнні выканаўчага камітэта і старшыні выканкама павінны быць канчатковымі і абмеркаванню не падлягаць. У плане функцыяналу, які кладзецца на іх", - запатрабаваў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі