Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2020, 09:04

Пераможцы міжнароднага конкурсу і алімпіяды ўдастоены ўзнагарод спецфонду Прэзідэнта

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам, грашовыя заахвочванні з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны тром пераможцам IX Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, якая прайшла ў Нідэрландах, і пераможцу міжнароднага конкурсу даследчых (экалагічных) праектаў навучэнцаў, што адбыўся ў Літве.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі