Аляксандр Лукашэнка
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад памочнікаў - інспектараў у рэгіёнах больш актыўных дзеянняў і прынцыповай ацэнкі сітуацыі на месцах. У гэтым ключы кіраўнік дзяржавы выказаўся на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка, абапіраючыся на ўласныя ўспаміны, прывёў у прыклад тое, як была выбудавана работа інспектараў па абласцях у савецкі час. Калі прыязджала такая службовая асоба, то "ўсе на вушах хадзілі" і "раён быў на асаблівым становішчы". Але і быў вынік. І цяпер кіраўнік дзяржавы арыентуе сваіх памочнікаў у рэгіёнах дзейнічаць больш прынцыпова.
"Таму я ад вас і патрабую - дайце вынік. Дзейнічайце там. Але не здуру: вось прыйшоў і "я тут, я". Там ёсць губернатар, так. Але ты сваімі метадамі павінен прайсціся так, каб губернатар спацеў пасля вашага наведвання таго ці іншага месца", - падкрэсліў беларускі лідар.
Не толькі памочнікаў, але і службовых асоб у цэлым, асабліва Адміністрацыю Прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы настройвае на аператыўныя і, галоўнае, больш самастойныя дзеянні. "У нас што не праблема - хутчэй да Прэзідэнта. Што вы да мяне бегаеце? Вы ведаеце маю пазіцыю. Не трэба крыўдзіць людзей, хто б яны ні былі, калі яны законна працуюць, - сказаў ён. - Калі мы бачым, што нешта не так, - трэба закон паправіць. Калі парушаюць - няхай адказваюць. Таму ўсё павінна быць кантралюема".
Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад з замаразкамі, якія істотна паўплывалі на будучы ўраджай садовых культур. Адпаведна, трэба загадзя падумаць над тым, як нарыхтаваць неабходныя аб'ёмы прадукцыі: "Для гэтага мы і ёсць - выпрацаваць сістэму, завезці гэтыя яблыкі, якіх будзе недастача ў гэтым годзе. А яна будзе. Я вось нядаўна па сваім садзе пахадзіў, у мяне там для эксперымента ёсць, бачу, што працэнтаў 10-15 жывыя засталіся (завязі. - Заўвага БЕЛТА). А астатняе трапіла пад мароз. Але нават калі мы гэта збяром і паложым, як трэба, на захоўванне, мы не будзем мець праблем".
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які прысутнічаў на нарадзе, у сувязі з гэтым адзначыў, што якраз напярэдадні кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, які датычыцца фарміравання стабфондаў.
"Я рашэнняў шмат падпісаў. Але вы пракантралюйце. Каб было рэалізавана. Не - хаця б мне скажыце, што нехта не выканаў. Трэба ўжо выганяць на вуліцу такіх кіраўнікоў: "Мы не можам...", - адрэагаваў беларускі лідар.
Ён нагадаў, што ў краіне пабудавалі шмат добрых сховішчаў, але ёсць факты, калі яны пустуюць або іх утрымліваюць у неналежным выглядзе. Падобнае кіраўнік дзяржавы назваў не інакш, як злачынствам.
"І гэта справа перш за ўсё памочніка Прэзідэнта. Ён там вочы і вушы Прэзідэнта. Куды глядзім?" - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-