
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма правядзення цэнтралізаванага экзамену і падліку балаў павінна быць звычайнай і зразумелай. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 мая ў час прыняцця кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цэлую бучу ўзнялі пасля адзінага цэнтралізаванага экзамену. Розуму не хапіла зрабіць проста і зразумела, каб падлічыць гэтыя балы. Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп'ютары. Каму гэта трэба? Па-мойму, мы паступалі: ведаеш - тройка, вельмі добра ведаеш - чацвёрка, вельмі-вельмі добра - выдатна. А тут нейкія балы на камп'ютары вылічвалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба рабіць звычайную, зразумелую сістэму. І на наступным тыдні трэба зноў да гэтага вярнуцца. Сем'і кантралююць паступленне сваіх дзяцей, і гэта натуральна. Але яны не разумеюць, чаго мы хочам ад гэтых дзяцей. І, самае галоўнае, пішуць мне, што цяперашні экзамен "паказаў сваю ідэнтычнасць" з мінулымі двума гадамі, калі яны ў школе здавалі экзамены. Дык навошта мы гэту катавасію тады стварылі?" - запатрабаваў Прэзідэнт разабрацца з праблемамі, якія ўзніклі.-0-