ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 21 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2020, 18:32

Пашыраны правы ўпаўнаважаных кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ нумар 444, якім скарэкціраваны ўказы ад 25 жніўня 2017 года нумар 305 "Аб упаўнаважаных прадстаўніках кіраўніка дзяржавы" і ад 28 сакавіка 2019 года нумар 125 "Аб прадстаўніках дзяржавы". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску надзелены дадатковымі правамі, а менавіта: прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якія разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, даваць ацэнку дзейнасці названых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх работы. Вызначэнне пераліку такіх арганізацый ускладзена на ўрад.

Указ накіраваны на ўзмацненне ролі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску ў выпрацоўцы прапаноў па эфектыўным функцыянаванні прадпрыемстваў, якія шмат у чым вызначаюць комплекснае развіццё рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі