Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2022, 17:42

Пашырана катэгорыя чаргавікоў, якія змогуць пабудаваць жыллё ў гарадах-спадарожніках Мінска

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырана катэгорыя грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія могуць будаваць жыллё ў гарадах-спадарожніках Мінска. Адпаведны ўказ нумар 159 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 17 снежня 2019 года нумар 466 "Аб будаўніцтве жылых дамоў у гарадах-спадарожніках г.Мінска". Так, разам з грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у раённых адміністрацыях Мінска, на ўмовах указа нумар 466 права будаўніцтва кватэр у гарадах-спадарожніках сталіцы прадастаўлена грамадзянам, якія знаходзяцца на такім уліку па месцы працы або службы ў дзяржаўных органах і арганізацыях Мінска.

"Рэалізацыя норм указа будзе садзейнічаць паляпшэнню жыллёвых умоў чаргавікоў Мінска, а таксама далейшаму развіццю гарадоў-спадарожнікаў сталіцы", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі