Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 12:44

"Парадак наведзены". Лукашэнка выказаўся пра быт бежанцаў на граніцы

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць забеспячэння быту бежанцаў на граніцы і ўпарадкавання аказання гуманітарнай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы аказаліся ўцягнуты ў гэту праблему. Хачу сказаць, што вы добра забяспечваеце, скажам так, быт гэтых бедных бежанцаў, якія сканцэнтраваны ў лагістычным цэнтры, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гуманітарная дапамога - я так зразумеў, парадак наведзены. Вы яе збіраеце, раздаяце там, усё пад кантролем".

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць уладальнікам лагістычнага цэнтра, якія аддалі яго пад патрэбы бежанцаў. Прэзідэнт звярнуў увагу: калі прыватнік падставіў плячо ў гэтым пытанні, значыць, і яго трэба падтрымаць нейкім чынам, паколькі яго бізнес губляе даходы з-за прастойвання лагістычнага цэнтра.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў зоне размяшчэння бежанцаў з'явіліся перасовачныя магазіны, і ў сувязі з гэтым папярэдзіў, каб "некаторыя прыватнікі там не самавольнічалі з цэнамі". У той жа час кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што такіх праблем не будзе.

"Апрануць, абуць, накарміць, абагрэць і медыцынскае суправаджэнне. Паўднёвыя людзі правялі ў нас у лесе 10-13 дзён. Вядома, цяжка. Трэба глядзець, каб дзеці не захварэлі, жанчыны, цяжарныя і гэтак далей", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі