Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 студзеня 2018, 09:37

Парадак кантролю за праездам цяжкавагавых транспартных сродкаў удасканальваецца ў Беларусі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак ажыццяўлення кантролю за праездам цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання ўдасканальваецца ў Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 14 "Аб сістэме дынамічнага ўзважвання" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прадугледжвае перадачу сістэмы дынамічнага ўзважвання, створаную ў рамках рэалізацыі праекта "Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі", у аператыўнае кіраванне дзяржустанове "Белаўтастрада".

Створаная сістэма дынамічнага ўзважвання дазволіць, не спыняючы транспартны паток, вызначаць транспартныя сродкі, якія рухаюцца з перавышэннем дапушчальных вагавых параметраў.

У далейшым адпаведныя звесткі будуць накіроўвацца дзяржустанове "Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь", якая будзе выкарыстоўваць іх пры ажыццяўленні кантролю за праездам цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтадарогах агульнага карыстання.

Сістэма дасць магчымасць забяспечыць пастаянны маніторынг усіх транспартных сродкаў на прадмет перавышэня дапушчальных вагавых параметраў у руху і спыняць толькі транспартныя сродкі, якія маюць паводле папярэдніх даных перавышэнне дапушчальных вагавых параметраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі