Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Паняцце "духоўнае адраджэнне" стала гімнам лёсу беларускага народа - Лукашэнка

Прэзідэнт 09.01.2019 | 18:11

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паняцце "духоўнае адраджэнне" з'яўляецца для беларускага народа не проста прыгожай метафарай, а гімнам яго лëсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сëнняшні ўрачысты вечар займае асобае месца сярод навагодніх свят. Сярод яго герояў лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" - людзі, якіх аб'ядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым і прыгожым.

"Калі ўдумацца глыбей, то само паняцце ”духоўнае адраджэнне“ для беларускага народа не проста прыгожая метафара – гэта гімн лëсу беларускага народа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што на долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш. "Стагоддзямі выхоўваўся і гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае – больш моцнымі ў сваëй веры ў дабрыню", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсëды мела стваральны характар, таму багатая спадчына продкаў і сëння праслаўляе Беларусь, а імëны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі і навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

"І мы ганарымся сваëй гісторыяй і зямлëй – радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Лëгка прымаем усë новае – галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнёмся захаваць унутраную чысціню".

І гэта, падкрэсліў Прэзідэнт, адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі, людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах. "Іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі. Яна не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання і на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа", - перакананы ён.

Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі "За духоўнае адраджэнне". Узнагароды ўдастоены аўтары музыкі і тэкстаў песень Юлія Быкава і Яўген Алейнік, калектывы Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Беларускага дзіцячага хоспіса і Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзевяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Узнагароды з рук кіраўніка дзяржавы атрымалі прадстаўнікі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, калектывы Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, народнага сямейнага ансамбля "Сваякі" філіяла "Дом культуры аграгарадка Юбілейны" Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Спецпрэміі таксама ўручаны творчаму калектыву былых малалетніх вязняў фашызму "Лёсы", народнаму інструментальнаму ансамблю "Нясвіжскія лыжкары", вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, уладальніцы тытулаў "Міс Беларусь - 2018" і "Міс свету Еўропа" Марыі Васілевіч, аўтарскаму калектыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў складзе начальніка ўпраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ Сяргея Камадзея, яго намесніка Алены Голубевай, старшыні Ганцавіцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Наталлі Кандратовіч.

Спецыяльную прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2018 года Прэзідэнт уручыў спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак, намесніку загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Барысу Герстэну, старшаму трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 3 Ірыне Бараноўскай.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх лаўрэатаў з заслужанымі ўзнагародамі. "Я таксама ўсіх вас, эліту нашай інтэлігенцыі, эліту нашага грамадства, хачу павіншаваць з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Шчасця, дабра і міру вам і вашым сем'ям", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.