Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 13:29

"Памрыце, але пакладзіце на стол тое, аб чым мы дамовіліся". Лукашэнка паставіў галоўную задачу перад АПК

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень вытворчасці ў сельскай гаспадарцы ў бягучым годзе не можа быць ніжэйшы за ўзровень 2021 года. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў у ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Персанальная адказнасць прэм'ер-міністра, міністра сельскай гаспадаркі і старшынь аблвыканкамаў", - папярэдзіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што па выніках першага паўгоддзя адзначаецца некаторае зніжэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі. "Гэта ж не справа. Я разумею, прамысловасць. Санкцыі ўвялі, парушыліся лагістычныя ланцужкі, цяжка аплаціць і гэтак далей. А сельскай гаспадарцы што перашкаджае працаваць? Вельмі паспяховы ў кліматычных адносінах год. Што перашкаджае працаваць і атрымаць узровень мінулага года? Нічога! Акрамя дысцыпліны і парадку, выканання тэхналагічнай дысцыпліны. Таму ніякага падзення вытворчасці сельгаспрадукцыі да ўзроўню мінулага года быць не павінна", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Міністр сказаў, што ён ледзь ці не на 4 працэнты прыбавіць у гэтым годзе. Добра, дамовіліся. Пачулі. Мы ні ў якім разе не павінны зваліцца ў сельскай гаспарадцы. Няма аб'ектыўных прычын. І па паліве мы вам дапаможам, і па крэдытах для таго, каб з вяскоўцамі разлічыцца за збожжа перш за ўсё і за іншую прадукцыю. Але ад вас: памрыце, але пакладзіце на стол тое, аб чым мы дамовіліся. Калі вы яшчэ 4 працэнты прыбавіце, ну будзеце проста малайцы. Вось такая галоўная задача", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі