Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 14:28

"Паміж людзьмі хімія павінна быць" - Лукашэнка расказаў аб адносінах з Пуціным, Парашэнкам і Такаевым

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ расказаў, якія адносіны звязваюць яго з калегамі з Расіі, Казахстана і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі шмат вяду перагавораў з людзьмі, якія новыя ва ўладзе. Дапусцім, Такаеў - прэзідэнт Казахстана. Паміж людзьмі хімія павінна быць нейкая. Вось у нас з ім бліскучыя адносіны, мы разумеем адзін аднаго. Ён адукаваны чалавек, кітайскую мову вывучыў у свой час. У мяне асаблівая да яго павага, хоць мы і з першым прэзідэнтам Казахстана ў вельмі добрых адносінах", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ён можа ўсё даверыць цяперашняму лідару Казахстана і гаварыць з ім абсалютна адкрыта. "Ён не будзе тлумачыць некаму інакш мае словы. Думаю, што такі і ваш прэзідэнт. У мяне не будзе закрытых тэм, недагаворванняў, але калі гэта патрэбна будзе вашаму прэзідэнту", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Цёплыя і шчырыя адносіны, расказаў Аляксандр Лукашэнка, звязваюць яго і з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Я яму ўсё магу расказаць: ад асабістага да дзяржаўнага. Проста ўзяць і адкрыта расказаць у любы момант, нават не думаю аб тым, як гэта будзе расцэнена, - дадаў беларускі лідар. - З Парашэнкам у нас былі бліскучыя адносіны. Мы нават маглі дзесяць разоў пасварыцца за сустрэчу: я яму нешта сказаў, ён адмахнуўся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі