ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2021, 09:37

Паміж Беларуссю і Егіптам склаліся адносіны сапраўднай дружбы і даверу - Лукашэнка

Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы дасканаламу кіраўніцтву Егіпет упэўнена ідзе наперад у сацыяльна-эканамічным развіцці і ўмацоўвае ролю гаранта рэгіянальнага міру і бяспекі. Гэта было паспяхова прадэманстравана Каірам у час урэгулявання крызісу ў Палесціне і сітуацыі ў Лівіі, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Вельмі прыемна адзначыць, што паміж Беларуссю і Егіптам склаліся адносіны сапраўднай дружбы і даверу, аб чым сведчаць пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры, узаемная падтрымка на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі