3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены з пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў па тыле - начальніка тылу і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ падпісаў 3 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.-0-
