Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лістапада 2025, 13:40

"Палешукоў трэба ўзварухнуць". Лукашэнка расказаў, чаму з усіх прапаноў выбраў паездку ў Мазыр 

6 лістапада, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця моста ў Мазыры цераз Прыпяць расказаў, чаму з усіх прапаноў выбраў паездку ў Мазыр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я падумаў, будзе няправільна, калі я не прыеду ў гэты цудоўны цэнтр нашай краіны, адзін з галоўных гарадоў нашай краіны - наш цудоўны Мазыр. Сапраўды цудоўны горад, важны для эканомікі нашай краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што буйное прадпрыемства, якое знаходзіцца тут, - Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод - працуе пакуль няважна. "Але апошнія рашэнні, якія прыняты, я думаю, палепшаць і эканоміку гэтага горада. Паглядзім, што атрымаецца ў дынаміцы. Але дзяржава зрабіла ўсё, каб гэты завод працаваў лепш", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Не пабываць тут... Хаця прапаноў было шмат. Я адразу і адхіліў першую прапанову (не атрымлівалася ў мяне ў Мазыры пабываць). Потым думаю: усё роўна палешукоў трэба ўзварухнуць, як Віцебскую вобласць (там 24 кастрычніка адбылася маштабная нарада аб развіцці рэгіёна. - Заўвага БЕЛТА), трэба пабываць і ў Мазыры", - растлумачыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі