Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2022, 14:07

"Пакуль не секане Прэзідэнт..." Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выключыць валакіту і бюракратызм

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад мясцовай вертыкалі ўлады выключыць са стылю сваёй работы валакіту і бюракратызм. Аб гэтым ён заявіў пры разглядзе кадравых пытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні ў якім выпадку не забывайце ўрокі мінулых гадоў. Усё залежыць ад вас. Вы непасрэдна з людзьмі сутыкаецеся. І выключыце з сістэмы, стылю сваёй работы валакіту і бюракратызм. Каб не было так, як нядаўна я глядзеў: журналісты зрабілі сюжэт па Сокале (мікрараён Мінска за межамі МКАД, дзе толькі пасля ўмяшання Прэзідэнта былі вырашаны праблемы з жыллём для шматдзетных сем'яў, аб чым пісала БЕЛТА. - Заўвага БЕЛТА). Пакуль не секане Прэзідэнт сякерай камусьці па галаве або галаву не зніме, вырашэння пытання няма", - адзначыў беларускі лідар.

"Калі вы прынялі рашэнне, пракантралюйце, каб гэта было выканана. І патрабуйце за выкананне. Указанні кіраўніка павінны няўхільна выконвацца. Дысцыпліна - гэта той рэзерв, які мы павінны рэалізаваць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі